Сайт дакументальнага кіно belfilm.org прэзэнтуе праграму «НЕ format» з удзелам пісьменніцы і сцэнарысткі Паўліны Качатковай (Сцепаненка).

Сцэнарыст дакументальных фільмаў «Людвіка», «Убыл по приговору» ды іншых, аўтар кнігі «Матылі».

«Калі б чалавек, прыхільнік беларускай літаратуры меў рэальную ўладу, доступ да грошай, на якія можна зняць кіно, то гэтае кіно з'явілася б, — кажа Паліна Качаткова. — Вельмі цікава было б паглядзець кіно, на беларускім матар'яле знятае па-за дзяржавай».

«Ёсць вядомы штамп пра талерантных беларусаў, але талерантнасць гэта павага да іншых, іншага ладу жыцця. Беларусы неталерантныя. Чалавек непадобны да большасці будзе адчуваць сябе ў Беларусі няўтульна.

Я пераканалася, павагі да інтэлектуальнае працы ў нас няма. Тое, што чалавек можа атрымваць добрыя грошы за працу свае фантазіі, у нас лічыцца абсурдам, праца мераецца іншым чынам — колькі сотак адпахаў. Беларускі і рускамоўны культурны кантэкст могуць зблізіцца, бо аднаму культурнаму чалавеку прасцей зразумець іншага культурнага чалавека, чым людзям на розных культурных узроўнях, няхай і аднае мовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0