Статуя Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра, якая лічыцца сімвалам горада, была пашкоджаная ў выніку моцнага шторму.

У ноч на 16 студзеня ўдар маланкі адкалоў вялікі палец на правай руцэ статуі. У снежні 2013 таксама з-за ўдару маланкі статуя пазбавілася яшчэ аднаго пальца на правай руцэ.

Дыяцэзія арцыбіскупа Рыа-дэ-Жанейра ўжо абвясціла, што ў бліжэйшы час пачнуцца работы па аднаўленні статуі. У дыяцэзіі захаваўся запас каменя, з якога ў 1931 годзе была зробленая статуя Хрыста-Збавіцеля, і з гэтага матэрыялу плануецца ўзнавіць страчаныя фрагменты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?