Лідар партыі «Удар» сёння на вул. Грушэўскага ў Кіеве спрабаваў супакоіць дэманстрантаў, але яго аблілі з вогнетушыцеля. Праўда, Клічко не здаўся, а працягваў быць бар'ерам паміж пратэстоўцамі і міліцыяй, а вечарам скіраваўся ў загарадную рэзідэнцыю Віктара Януковіча.