Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня сустрэнецца з кіраўнікамі беларускіх СМІ і адкажа на іх пытанні.
На сустрэчу запрошаны кіраўнікі як ад дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, падкрэслівае агенцтва БелТА.
Тэлеверсія мерапрыемства выйдзе ў эфір у 21.00 на асноўных афіцыйных каналах.
«Наша Ніва» запрашэння на сустрэчу не атрымлівала. Летась газета была ў ліку запрошаных, пытанне пра палітвязняў тады змагла задаць Аксана Рудовіч.