Да гэтай краіны Ванэса Мэй мае вельмі ўскоснае дачыненне.

Яна нарадзілася ў Сінгапуры. Яе маці – кітаянка, бацька – таіландзец. Калі ёй было чатыры гады, бацькі развяліся, і маці забрала яе ў Англію.

З дзяцінства скрыпачка займалася горнымі лыжамі, але выступала пад прозвішчам свайго бацькі як Ванэса Ванакор.

Паколькі выступаць за зборную Англіі ў яе не было шансаў, Ванэса Мэй паспрабавала трапіць на Гульні ў Солт-Лэйк-Сіці ад Таіланда. Але ўлады запатрабавалі, каб скрыпачка адмовілася ад англійскага грамадзянства. Яна не рашылася, таму ідэя не ажыццявілася. Цяпер Ванэсе быў выдадзены таіландскі пашпарт.

Пра свой намер прыняць удзел у Алімпійскіх Гульнях у Сочы Ванэса Мэй заявіла яшчэ ў 2010 годзе.

Нядаўна яна прыняла ўдзел у спаборніцтвах, якія праходзілі ў Славеніі. На іх скрыпачка змагла набраць неабходныя балы для ўдзелу ў кваліфікацыі.

Паводле інфармацыі выдання Bangkok Post, прадстаўнік алімпійскага камітэта Таіланда заявіў, што Ванэса Мэй чакае пісьмовага пацверджання свайго ўдзелу ў алімпіядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?