Прэзідэнт Украіны (2005—2010) Віктар Юшчанка заклікаў уладу і апазіцыю сесці за стол перамоваў, каб не дапусціць у краіне грамадзянскай вайны.

«Палітычныя перамовы павінны стаць спосабам выхаду з сітуацыі як тактычна - для сённяшняга дня, так і з пункту гледжання стратэгічных патрабаванняў украінскіх грамадзян. Перамога вуліцы, перавага сілы ў супрацьстаяннях могуць стаць першым эпізодам грамадзянскай вайны. У любым выпадку такі сцэнар не павінен быць рэалізаваны», - цытуе заяву Юшчанкі ў панядзелак 20 студзеня прэс-служба «Нашай Украіны».

Ён лічыць, што супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага можна было не дапусціць, калі б праваахоўныя органы не заблакавалі рух па вуліцы для мірных мітынгоўцаў і аўтамабіляў Аўтамайдану.

«Стварэнне барыкад праваахоўнікамі, ўсталяванне аўтобусаў і шчытоў стала неадэкватным адказам і радыкалізавалі настроі людзей,

якія збіраліся прадэманстраваць сваю нязгоду з прынятымі ў парламенце законамі антыдэмакратычнага кшталту.

Мірны характар Майдана парушылі непрафесійныя дзеянні міліцыі. Ужыванне вадамётаў і гранат наогул павінна стаць прадметам расследавання

як грубае парушэнне украінскага і міжнароднага заканадаўства», - лічыць Юшчанка.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што недахоп палітычнага лідарства і адсутнасць выразнага рэалістычнага плану дзеянняў стала не толькі асноўнай праблемай для захавання аўтарытэту апазіцыі, але і радыкалізавалі удзельнікаў Майдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?