«Дынамаўцы» здолелі спыніць серыю з чатырох няўдалых матчаў, у якіх мінскія хакеісты атрымалі чатыры паразы запар з розніцай закінутых шайб 3:19.

Сёння ў Астане «Дынама» атрымала перамогу ў овертайме над мясцовым «Барысам» з лікам 2-1.

Асноўны лік скончыўся нічыёй 1-1. Зубры ізноў прапусцілі хуткую шайбу. Ужо на трэцяй хвіліне матчу «Барыс» адкрыў лік. У мінчукоў на 48-й хвіліне шайбу ў адказ закінуў Андрэй Стась.

У дадатковы час канчатковую перамогу «Дынама» прынёс выніковы кідок Крайчэка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0