Ад партала tut.by быў запрошаны Юрый Зісер, заснавальнік, а не галоўная рэдактарка. Зісер кажа, што пазванілі «нейкія людзі з Адміністрацыі» пры канцы мінулага тыдня: «Сёння перазванілі, сказалі, што сустрэча дакладна адбудзецца і што патрэбны менавіта я, а не галоўны рэдактар».
Раней жыўцом Юрый Зісер прэзідэнта не бачыў.
Гэтаксама трапіў у спіс запрошаных на сустрэчу з прэзідэнтам дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай. «Затэлефанавалі напрыканцы мінулага тыдня з прэс-службы прэзідэнта, — кажа ён. — Сказалі, што гаворка будзе ісці пра вынікі мінулага года і перспектывы».