«Па факце падзей, якія адбываюцца на вул. Грушэўскага ў Кіеве, распачата крымінальная справа па артыкуле 294 КК Украіны — масавыя беспарадкі. Актыўных удзельнікаў нападаў на праваахоўнікаў затрымліваюць і дастаўляюць у органы ўнутраных спраў.» — гаворыцца ў адмысловым паведамленні на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Кіеўская міліцыя затрымала 30 чалавек, якія бралі ўдзел у сутычцы з «Беркутам» на Грушаўскай.

«9-х з іх затрыманы працэсуальна ў межах распачатай крымінальнай справы паводле артыкула 294 КК Украіны — масавыя беспарадкі», - удакладняе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Між тым міліцыя раскрыла асобы двух актыўных удзельнікаў «беспарадкаў» з ліку затрыманых. Адзін з іх, 30-гадовы жыхар Кіева, які з'яўляецца сябрам ВА «Свабода». Мужчына раней некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства.

Другі арыштаваны — 41-гадовы мужчына па мянушцы «Чэрап», які раней быў асуджаны за забойства і адседзеў 13 гадоў за кратамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына мае дачыненне да дзейнасці арганізацыі «Патрыёт Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?