11.10.2007 / 11:47

У М’янме арыштавалі 400 салдатаў, якiя адмовiлiся страляць у манахаў 3

Ваеннае кiраўнiцтва М’янмы арыштавала пяцярых генэралаў i 400 салдатаў, якiя адмовiлiся адкрыць агонь i выкарыстаць сiлу супраць будысцкiх манахаў i iншых удзельнiкаў антыўрадавых дэманстрацый.

Ваеннае кiраўнiцтва М’янмы арыштавала пяць генералаў i 400 салдатаў, якiя адмовiлiся адкрыць агонь i выкарыстаць сiлу супраць будысцкiх манахаў i iншых удзельнiкаў антыўрадавых дэманстрацый, паведамiла iнданезiйская Thе Jаkаrtа Роst.

Нагодай да масавых хваляванняў, якiя распачалiся ў краiне яшчэ 19 жнiўня, стала двухразовае павышэнне цэнаў на палiва. Паводле iнфармацыi Праграмы развiцця ААН, кожны трэцi жыхар М’янмы знаходзiцца за рысай беднасцi, 90 працэнтаў насельнiцтва жывуць на менш чым 300 долараў у год.

«Звязда»

0
Паўлюк / Адказаць
11.10.2007 / 12:13
Цешыць, што сумленныя людзі могуць быць і сярод вайскоўцаў.
0
pan Brudas / Адказаць
11.10.2007 / 13:49
Ці знойдуцца ў нас столькі міліцыянтаў і генералаў, якіх "трэба было б арыштаваць" за адмову зьбіваць дэманстрантаў?
0
Фарысей / Адказаць
11.10.2007 / 23:23
"Ці знойдуцца ў нас столькі міліцыянтаў і генералаў" з якой халеры, pan Brudas??? гэта ж ім трэба было б пераадолець свае жывёльныя інстынкты. А яны ж не могуць гэтага зрабіць, каб Вашыя ж прынцыпы не парушыць. Так што, чыста дзеля павагі да Вашых прынцыпаў, не знойдуцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру