Штурком для стварэння фільма стала гісторыя, якая адбылася ў эфіры тэлешоу канала Муз-ТБ «Безумно красівые». У блізнятаў Ксенія і Яўгеніі Каратыгіных запыталіся, што такое Халакост. Яны не ведалі і выказалі меркаванне, што гэта «клей для шпалераў».

Такі адказ выклікаў шок і актыўнае абмеркаванне ў інтэрнеце.

У сакавіку 2012 года журналіст і рэжысёр Мумін Шакіраў запрасіў дзяўчат у эфір «Радыё «Свабода», каб разабрацца ў іх лёсе і высветліць прычыны іх недасведчанасці. Падчас гэтай сустрэчы Шакіраў вырашыў арганізаваць для сясцёр паездку ў Асвенцым, дзе падчас Другой сусветнай вайны было знішчана каля 1,4 мільёна чалавек.

Гэтая вандроўка, а таксама наведванне музея ў Асвенцыме, надзвычай узрушылі дзяўчат. Гэтыя падзеі сталі тэмай фільма Муміна Шакірава «Халакост – клей для шпалераў?»,

які прыняў удзел у шэрагу міжнародных фестывалях.

27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, кампанія «Адкрытае кіно», а таксама стваральнікі фільма прадставяць яго ў сталічным кінатэатры «Цэнтральны». Пачатак ў 18:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?