Устаноўлены памер штомесячных даплат да тарыфных ставак (акладаў) для работнікаў устаноў адукацыі, арганізацый фізічнай культуры і спорту, фінансуемых з бюджэту Мінска.

Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў нумар 379 ад 23 снежня афіцыйна апублікавана 18 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для настаўнікаў усіх спецыяльнасцей, выкладчыкаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі штомесячныя даплаты павялічаны з 240 тыс. да 390 тыс. Такая ж сума прадугледжана і для выхавальнікаў дзіцячых садоў, музычных кіраўнікоў, трэнераў. У гэтым пераліку таксама педагогі-арганізатары, педагогі сацыяльныя, метадысты, кіраўнікі фізічнага выхавання, інструктары па фізічнай культуры, канцэртмайстры, акампаніятары, педагогі дадатковай адукацыі, культарганізатары, педагогі-псіхолагі, майстры вытворчага навучання.

Урачы, інструктары-метадысты фізічнай рэабілітацыі, сярэдні медыцынскі персанал, што працуюць у сталічных установах адукацыі, будуць штомесяц атрымліваць даплату ў памеры 260 тыс., бібліятэкары і памочнікі выхавальнікаў — 195 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?