Аляксандр Лукашэнка лічыць праблему беларускай мовы палітызаванай. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На заўвагу кіраўнікоў некаторых недзяржаўных СМІ аб недастатковым клопаце аб развіцці беларускай мовы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адкрыць пры дзяржаўных інстытутах і універсітэтах спецыяльныя курсы для тых, хто жадае вывучаць беларускую мову.

«Я абсалютна не супраць беларускай мовы, — сказаў ён. — Я нават больш, чым вы, хачу, каб нашы людзі свабодна размаўлялі на беларускай мове. Адзінае, што я не прымаю, — гэта ціск. Як толькі пачынаеш ціснуць — зваротная рэакцыя».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў свой час навязванне беларускай мовы было памылкай апазіцыі. «Беларуская мова - гэта не фактар для разыгрывання палітыкі. І мы спакойна выведзем краіну, я вам гарантую, калі не будзе разваг пра тое, што мы ўціскаем беларускую мову, а падымаем англійскую альбо расейскую. Не трэба залішне ўрывацца ў гэта. Гэта вельмі тонкая жывая матэрыя. Мы гэта зробім спакойна», — сказаў Лукашэнка.

«Гэта палітызаваная праблема, — мяркуе Аляксандр Лукашэнка. — Калі хочаш загаварыць на беларускай мове — разгортвай кнігу і чытай».

«Беларуская мова — не дзеля рэвалюцыі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?