21.01.2014 / 18:05

Лукашэнка: Статкевіч можа быць памілаваны, калі напіша прашэнне, нават без прызнання віны 15

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі беларускіх СМІ 21 студзені дырэктар Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай падняў пытанне аб магчымасці прымянення амністыі да палітвязняў.

«Ці падпадуць пад дзеянне амністыі, якая будзе ў 2014 годзе, палітвязні? — спытаў Ліпай. - Наколькі я разумею, прашэнне аб памілаванні ад іх для гэтага не патрабуецца. У прыватнасці, Мікалай Статкевіч — кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Ён атрымаў самы суровы прысуд з асуджаных за арганізацыю масавых беспарадкаў — шэсць гадоў, і ўжо адседзеў больш за палову тэрміну, але нават людзі, якія штурмавалі Дом урада і білі ў ім шкло, ужо выйшлі на свабоду, а Статкевіч не толькі не ўдзельнічаў у такіх дзеяннях, але і не заклікаў да пагрому. Ён, мабыць, з тых людзей, хто ўжо не стане прасіць аб памілаванні нават пад ціскам. Было б у лепшых традыцыях хрысціянства і беларускага народа дараваць яму тое, што ён выступаў з рэзкай крытыкай улады і ўдзельнічаў у арганізацыі мірнай акцыі пратэсту, якая перарасла ў біццё шкла і збіццё людзей зусім не па яго волі. Амністуйце іх, гэта дапаможа наладзіць дыялог з Еўрапейскім Саюзам — дыялог, які, безумоўна, у інтарэсах беларускага народа, а значыць, павінен быць і ў інтарэсах кіраўніка дзяржавы».

У адказ Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўжо не раз казаў аб існуючай у краіне практыцы памілавання: асуджаны павінен напісаць прашэнне аб памілаванні, якое будзе разгледжана. «Можаш не пісаць, што ты вінаваты», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

На ўдакладняючае пытанне Алеся Ліпая, ці значыць гэта, што калі Мікалай Статкевіч напіша просьбу аб памілаванні, але там не будзе прызнання яго віны, то яго вызваляць, Аляксандр Лукашэнка адказаў: «Магчыма, зробім, але парадак выканання павінен быць».

Каментуючы БелаПАН выказванні кіраўніка дзяржавы, жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч падкрэсліла: яе муж усё роўна не будзе пісаць прашэння. «Ён з разуменнем ставіцца да рашэнняў, якія прымаюць астатнія людзі. Але для сябе ён на сённяшні дзень гэтую магчымасць выключае. Ні пры якіх умовах ён гэтага не зробіць. Пісаць я яму пра гэта не буду, я думаю, да яго давядуць гэта раней, чым я напішу», — сказала Адамовіч.

«Невінаватых не мілуюць», — дадала яна.

0
bmz / Адказаць
21.01.2014 / 18:20
юрысты, ці праўда што па заканадаўству абавязкова прашэньне, каб патрапіць пад амністыю? (менавіта ў выпадку статкевіча, калі яго перавялі ў турму з калоніі)
0
Анатоль / Адказаць
21.01.2014 / 18:21
ЗдароЎя i мужнасцi спадару Статкевiчу!
0
Леанід Гаравы / Адказаць
21.01.2014 / 18:23
Невінаваты не павінен пісаць ніякіх прашэнняў. Турэмны тэрмін і яго працягласць на сумленні таго, хто кіруе краінай... "Вярні народу выбары!" -- актуальна і сёння. Не менш чым у 2010 годзе.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру