Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў Беларусі не адбываецца ніякіх маніпуляцый з афіцыйнай статыстыкай.

«Таму заявы, што тут нешта прыхарошана, — гэта пустата поўная. Нам гэтых прыхарошванняў, па-першае, не трэба, і я ніколі гэтым не займаўся. А па-другое, сёння прыхарошыць, заўтра ня будзе чым фарбаваць — фарбы скончацца», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка нагадаў: «Нацыянальны статыстычны камітэт, каб не было на яго залішняга ціску, таму што статыстыка — рэч вельмі сур'ёзная і ад гэтых дадзеных залежаць рашэнні, якія дзяржаўныя ворганы, у тым ліку і я, і ўрад, будуць прымаць, выведзены са складу ўрада. Гэта было зроблена пад міжнародныя статыстычныя нормы».

«Тым самым я хачу адрэагаваць на заявы тых, хто спрабуе сказаць, што там нешта прыхарошана. Нічога не прыхарошана.

Тым больш мы працуем у шчыльным кантакце з Міжнародным валютным фондам. Мы не просім у іх цяпер ніякіх крэдытаў, але іх меркаванне вельмі ўплывае на рэйтынг дзяржавы. А з МВФ ніяк не зможаш супрацоўнічаць, калі ты не адчыніш ўсе карты. Там прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню», — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь не адмаўляецца супрацоўнічаць з МВФ. У гэтым годзе плануецца выплаціць каля 1 млрд. даляраў запазычанасці. «Яны нам далі вельмі добры крэдыт некалькі гадоў таму, мы з імі супрацоўнічаем. І ў гэтым супрацоўніцтве таксама нікога не падманеш. Сусветны банк ходзіць ўздоўж і папярок па Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?