«2015 год у нас будзе годам моладзі. Краіну трэба паступова перадаваць у іншыя рукі. Мы моладзі аддаем дэмакратычна магчымасць і выбіраць, і дзейнічаць», — сказаў Лукашэнка.

Адказваючы на пытанне стваральніка партала Tut.by Юрыя Зісера аб сваім бачанні Беларусі у 2030 годзе, Лукашэнка заявіў: «У 2030 годзе Беларусь будзе дзяржавай суверэннай і незалежнай. Я, мабыць, не дажыву як прэзідэнт. Хтосьці будзе пасля мяне. Але я упэўнены, вы яго прымусіце, каб наш народ ніколі не быў пад чужой плёткай [словы пра чужы бізун Лукашэнка сказаў па-беларуску — НН] Усё астатняе мы купім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?