Анжаліка Борыс

16:35 Бабулькі сустрэлі Анжаліку Борыс, якая выйшла з будынка суду, сьпяваньнем "100 лят" і рэлігійных гімнаў. «Я была гатовая адседзець 10 сутак», заявіла старшыня Саюзу палякаў журналістам. «Лепей бы мы зь Ігарам Банцарам падзялілі на 5 сутак», -- сказала яна. Анжаліка Борыс падышла да кожнай бабулькі, абняла кожную і падзякавала за падтрымку.

16.22 Старшыні не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліцы Борыс далі 460 тыс. рублёў штрафу. Каля суду бабулькі, што прыйшлі падтрымаць сп-ню Анжаліку, сьпяваюць рэлігійныя песьні. Яны зьбіраюцца ля чорнага ходу, каб старшыню СПБ ня вывезьлі міліцэйскай машынай далей ад журналістаў.

15:40 Ігар Банцар абвясьціў галадоўку

15:35 Журналісту часопісу «Magazyn polski na emigracji»Ігару Банцару, якога затрымалі таксама ўчора, далі 10 сутак. Падстава - банальна празаічная: нецэнзурна лаяўся пры затрыманьні.

Зараз на судзе над Анжалікай Борыс абвешчаны перапынак: адвакат унёс хадайніцтва аб адводзе судзьдзі. Адвакат таксама паведаміў, што суд праходзіць ня ў зале, а ў кабінэце судзьдзі.

Старэнькія бабулькі, якая удзельнічалі ў імшы, паспрабавалі прарвацца ў суд, але міліцыянты іх не пусьцілі.

***


Ігар Банцар

15:00. У судзе Ленінскага раёну Горадні ў гэтыя хвіліны адбываецца суд над затрыманай учора старшынёй не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс.

У суд не пусьцілі ні журналістаў, ні сваякоў, ні польскага консула, які прыехаў на суд.

Перад будынкам стаяць 60-70 чалавек, ксёндз Аляксандар Шэмет, які летась трымаў разам з парафіянамі шасьцідзённую галадоўку, адпраўляе імшу. Людзі моляцца.

Саму Анжаліку Борыс завялі ў суд з чорнага ўваходу. Калі яе выводзілі з машыны, амонаўцы - 10 чалавек - акружылі яе ланцугом, каб журналісты ня здолелі сфатаграфаваць. Амонаўцы сьцерагаюць другі выхад. Перад фасадам дзяжураць людзі ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?