Уладзімір Канаплёў

Уладзімір Канаплёў будзе працаваць у пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Пра гэта паведаміў кіраўнік гэтай камісіі Міхаіл Сасонка на пасяджэнні парламента 11 кастрычніка. Паводле яго слоў, У.Канаплёў напісаў адпаведную пісьмовую заяву.

Нагадаем, раней У.Канаплёў з’яўляўся спікерам ніжняй палаты парламента, аднак папрасіў вызваліць яго ад займанай пасады па стане здароўя.

Замест У.Канаплёва старшынёй Палаты прадстаўнікоў 2 кастрычніка быў абраны Вадзім Папоў.

На сённяшнім пасяджэнні ніжняй палаты парламента У.Канаплёў не прысутнічаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0