Саўладальнік і кіраўнік устаноў Дэрэк Стывенс адзначыў, што рашэнне было прынятае з улікам просьбаў пастаянных кліентаў.

Ён выказаў гонар з нагоды таго, што D Las Vegas Casino і Golden Gate будуць першымі казіно, якія прызналі біткойны.

«Мы размешчаныя ў высокатэхналагічным сектары цэнтра Лас-Вегаса, які хутка расце, і, як і іншыя, хутка адаптуемся да новай тэхналогіі. Цяпер для нас наступіў зручны момант, каб запусціць гэтую ініцыятыву, і я шчаслівы прапанаваць яе нашым кліентам», — сказаў Стывенс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?