Лідары апазіцыі пакінулі Адміністрацыю прэзідэнта Украіны без каментароў.

«Усе мы зможам сказаць крыху пазней», — сказаў лідар «Удара» Віталь Клічко.

«Усе каментары будуць на народным вечы», - дадаў ён.

Між тым на сайце прэзідэнта Украіны дадзеныя перамовы назвалі «першым этапам перамоваў».

«Завяршыўся першы этап перамоваў паміж прэзідэнтам Віктарам Януковічам, удзельнікамі працоўнай групы па ўрэгуляванні палітычнага крызісу і лідэрамі апазіцыйных парламенцкіх фракцый», — гаворыцца ў паведамленні.

Удзел у перамовах прымалі Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, кіраўнік рабочай групы Андрэй Клюеў, Дарадца Прэзідэнта Украіны Андрэй Партноў, Міністр юстыцыі Алена Лукаш, кіраўнік фракцыі Палітычнай партыі «УДАР» Віталь Клічко, кіраўнік фракцыі «ВА «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк, кіраўнік фракцыі «ВА» Свабода» Алег Цягнібок.

Сустрэча ў Адміністрацыі Прэзідэнта доўжылася больш за тры гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?