Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Філарэт адмовіўся ад ордэна, якім яго ўзнагародзіў Віктар Януковіч. Адпаведная заява патрыярха размешчана на сайце УПЦ КП.

Філарэт вырашыў таксама не прымаць ордэн святога апостала Іаана Багаслова, якім яго ўзнагародзіў сінод УПЦ КП у сувязі з 85-годдзем.

«Ва ўмовах, якія сёння склаліся ва Украіне, калі загінулі людзі, а ў цэнтры Кіева працягваецца жорсткае супрацьстаянне, я прашу не ўручаць мне ўзнагародаў. Гэта маё рашэнне таксама падтрымалі члены Святога Сінода і іншыя архірэі», — заявіў Філарэт.

«Падзяляючы з украінскім народам боль і смутак Царква моліцца за мір і спыненне міжусобіцы і заклікае да малітвы ўсіх вернікаў», - дадаў ён.

Філарэт блаславіў духавенства Кіеўскага Патрыярхата «здзяйсняць малітвы там, дзе гэтага просяць людзі, спрыяць сцішэнню варожасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?