Сёньня, 11 кастрычніка, у Горадні прайшоў суд над актывістамі не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс і Ігарам Банцарам.

Старшыні СПБ Анжаліцы Борыс далі 465 тыс. рублёў штрафу, журналіста Ігара Банцара пакаралі 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Журналістаў, сяброў, паплечнікаў у суд, які праходзіў у кабінеце судзьдзі, не пусьцілі. Людзі разам за сьвятаром перад ганкам суду маліліся ў падтрымку Анжалікі Борыс і Ігара Банцара.

Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0