У чацвер у Кіеве працягвалася супрацьстаянне дэманстрантаў і частак спецназа, верных Віктару Януковічу.

Урадавы квартал быў зацягнуты чадам ад шынаў, якія палілі паўстанцы, каб абараніцца ад атак сілавікоў.

У інтэрнэт трапіла відэа катаванняў дэманстранта, якога раздзелі дагала.

Украіна застаецца ў шоку ад смерці актывіста Майдану, кандыдата навук, сейсмолага, якога вывезлі з бальніцы асобы ў цывільным. Яго знайшлі знявечанага, мёртвага ў лесе.

Агулам, за сераду загінулі прынамсі 4 дэманстранты. У чацвер некалькі дзясяткаў чалавек былі цяжка параненыя. Сярод іх праваслаўны святар, каля якога разарвалася граната, выпушчаная сілавікамі. Ахвяраў сярод байцоў частак, верных Віктару Януковічу, няма.

Тым часам апазіцыя спрабавала пераканаць Януковіча пайсці ў адстаўку.

Расія шантажуе Украіну адмовай у растэрміноўцы аплаты за газ і ў крэдытах, паабяцаных у снежні.

Тым часам Еўрасаюз і ЗША пагражаюць Украіне ізаляцыяй, калі ў Кіеве праліецца новая кроў.

Але спявак Лявон Вольскі пэўны: «Яны нас не перамогуць»…

Гэтыя ды іншыя навіны дня — тут у стужцы навін з Кіева.

21:24

У Палтаве начальнік міліцыі спыніў моладзь ад захопу аблвыканкама гімнам Украіны

21:20

Клічко на Майдане пакуль не з'явіўся. Сітуацыя спакойная, паведамляюць з Кіева.

21:15

МУС Украіны прынёс прабачэнні за раздзяванне хлопца на марозе

21:12

Дэманстранты штурмуюць будынкі аблвыканкамаў у Чаркасах (Цэнтральная Украіна), Цярнопалі (Захад)

20:45

У Мінску больш за 10 чалавек затрымалі за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса

20:39

Высветлена асоба мужчыны, раздзетага на марозе байцамі «Беркута»

20:23

Украінская апазіцыя заклікае людзей сабрацца на Майдане каб прыняць рашэнне што рабіць далей

19:20

Пазачарговае паседжанне Вярхоўнай Рады прызначана на аўторак 28 студзеня

19:10

Клічко, Яцанюк і Цягнібок пайшлі на перамовы з Януковічам

18:25

Данецкі гумар: жарты пра Майдан

17:53

«Беркут» у Кіеве раздзеў дагала дэманстранта і здымаў ВІДЭА

17:01

Пакуль у Кіеве абвешчана часовае перамір'е, на Майдане ўмацоўваюць старыя барыкады і будуюць новыя.

Пакуль у Кіеве абвешчана часовае перамір'е, на Майдане ўмацоўваюць старыя барыкады і будуюць новыя.

16:52

Павел Юхневіч: «У Кіеве адчуваецца стомленасць абодвух бакоў»

16:40

Януковіч склікае надзвычайнае паседжанне Вярхоўнай Рады

15:53

Украінцы сарвалі суд на святаром, які браў удзел у пікетаванні палаца Януковіча ў Міжгор'і

14:51

Дэманстранты ў Львове захапілі аблвыканкам. Губернатар падаў у адстаўку

14:42

Януковіч паабяцаў Барозу не ўводзіць надзвычайнага становішча

14:36

Міхаіл Гарбачоў просіць Пуціна і Абаму ініцыяваць перамовы па Украіне

13:52

Прэзідэнт Балгарыі адклаў візіт ва Украіну

Юнак іграе гімн «Шчэ нэ ўмэрла Украіна» на саксафоне каля лініі супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага.

Юнак іграе гімн «Шчэ нэ ўмэрла Украіна» на саксафоне каля лініі супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага.

13:30

Клічко сцвярджае, што дамовіўся з «Беркутам» пра перамір'е на час перамоваў

УНІАН

УНІАН

13:15

Cвятару падчас малітвы ў Кіеве выбіла гранатай вока

12:00

Увечары ў чацвер сканчаецца тэрмін ультыматуму, выстаўленага прэзідэнту Януковічу ўкраінскай апазіцыяй. Кіеў гатовы да сілавога вырашэння канфлікту.

11:58

Пратэстоўшчыкі ў Кіеве збудавалі новую катапульту, больш эфектыўную

twitter.com/ukr_catapult/

twitter.com/ukr_catapult/

11:54

Рада БНР выступіла з заявай з нагоды гібелі беларуса ў Кіеве

11:20

Віталь Клічко пайшоў на Грушэўскага паразмаўляць з беркутаўцамі

11:10

Польскія журналісты спыталі ўчора ў «Беркута»: Што вы робіце? ВІДЭА

10:21

Таксісты Вінніцы перашкодзілі тром аўтобусам з «цітушкамі» дабрацца да Кіева

09:29

Мінчане ўшанавалі памяць загінулых у Кіеве ФОТЫ

Фота Ірыны Арахоўскай

09:07

ЕС можа разарваць адносіны з Украінай: Кроў на вуліцах усё мяняе

08:59

У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з Майданам

06:40

Фота збітага дэманстранта ў Кіеве

Украінская праўда

Украінская праўда

06:28

Луганскі дэпутат прывітаў гібель людзей у Кіеве: Правільна, што іх застрэлілі, трэба больш жорстка

06:10

За гэтую ноч, як мінімум, 2 чалавекі ўжо страцілі вочы — СМІ

Уніан

Уніан

06:03

«Беркут» і «цітушкі» напалі на Аўтамайдан: ёсць затрыманыя

00:01

Выкрадзенага актывіста Майдану знайшлі пад Кіевам закатаваным

Юрый Вярбіцкі быў кандыдатам навук, сейсмолагам. Яго выкралі разам з намеснікам каменданта Майдану асобы ў цывільным.

00:01

Патрыярх Кіеўскі Філарэт адмовіўся ад ордэна, атрыманага ад Януковіча

00:01

Украінская апазіцыя ўчора паставіла Януковічу ўльтыматум: яна патрабуе на працягу 24 гадзін абвесціць аб правядзенні датэрміновых выбараў і адмяніць законы, якія абмяжоўваюць грамадзянскія правы.

00:01

Сярод забітых у аўторак у Кіеве паўстанцаў — беларус Міхаіл Жызнеўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?