З поўначы Скандынаўскага паўвострава ў паўднёва-ўсходнім напрамку рухаецца халодны антыцыклон. Ужо 24 студзеня яго цэнтр можа апынуцца над Ленінградскай вобласцю, зазначыла галоўны сіноптык Белгідрамета Людміла Парашчук.

Rimgaudas Barauskis

Rimgaudas Barauskis

У пятніцу тэмпература паветра ўначы складзе мінус 14—21 градус, месцамі будзе ад мінус 22 да 25 градусаў, удзень — мінус 10—17 градусаў.

У выхадныя маразы дасягнуць максімуму.

Тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах 17—23 градусаў марозу, месцамі будзе мінус 24—29 градусаў, у сярэдзіне дня 11—17 градусаў са знакам мінус.

«Такі тэмпературны фон на 8—13 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму», — адзначыла галоўны сіноптык.

У пачатку наступнага тыдня істотных змен у сінаптычнай сітуацыі не будзе і халоднае надвор'е захаваецца.

Уначы чакаецца мінус 17—23 градусы, па паўночным усходзе месцамі — ад 24 да 27 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны будзе 11—16 градусаў са знакам мінус.

У паўднёва-заходніх раёнах ноччу прагназуецца мінус 12—16 градусаў, днём — ад 7 да 10 градусаў марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?