Дзе свой, дзе варожы стан,
Ці варта жыццё — на прошчу?
У кожнага свой Майдан,
Свая штодзённая Плошча.

Маўклівы халоп? Ці пан?
Арол? Ці чарвяк бяскрылы?
У кожнага свой Майдан,
Свае штодня Фермапілы.

Нішто не даецца звыш,
Што возьмеш — тваё давеку.
Як выстаяў і стаіш —
Заві сябе Чалавекам.

22.01.2014