Пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да 37-гадовага жыхара Шклова за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, падазраваны, з'яўляючыся службовай асобай Круглянскай ПМК № 266, злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі, неаднаразова з кастрычніка 2011 года па сакавік 2013 г. даваў незаконныя загады падначаленым у працоўны час выконваць будаўніча-аддзелачныя работы на зямельным участку, зарэгістраваным на ягоную жонку.

Пры гэтым дакументальна падначаленыя былі замацйаваны на розных аб'ектах прадпрыемства, так як па ўказанні падазраванага ў дакументы па ўліку іх працоўнага часу ўносіліся загадзя ілжывыя звесткі.

На падставе такіх фіктыўных дакумантаў, працоўным налічвалаўся і выплачваўся зарабак на агульную суму больш за 206 млн. рублёў, чым прадпрыемству была нанесена матэрыяльная шкода ў асабліва буйным памеры.

Санкцыя ч. 3 арт. 424 КК прадугледжвае пакаранне за гэта злачынства ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?