У дзіцячых садках і школах Падляскага ваяводзтва Польшчы беларускую мову вывучае 3 333 хлопчыкі й дзяўчынкі, — паведамляе Польскае агенцтва друку.

У сёлетнім школьным годзе паменшылася колькасьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць мову Купалы й Коласа, аднак павялічылася лічба ўстаноў, дзе беларускую мову выкладаюць. Так, нядаўна ў Беластоку адчынена першая ў Польшчы праваслаўная школа, дзе адной з моваў, якую можна вывучаць, зьяўляецца беларуская.

Падляскае ваяводзтва Польшчы зьяўляецца найбольш разнастайным па нацыянальнай прыкмеце. На тэрыторыі адміністрацыйнай адзінкі пражываюць беларусы, палякі, украінцы, расейцы, летувісы, татары й прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцей.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0