Урад Украіны гатовы сысці, калі Вярхоўная Рада прагаласуе за яго адстаўку, якой дамагаецца апазіцыя.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў у Давосе.
«Пытанне адстаўкі ўрада знаходзіцца ў кампетэнцыі парламента. Калі парламент набярэ дастатковую колькасць галасоў, то ўрад сыдзе ў адстаўку. Я ўжо казаў, што такая працэдура магчымая», — сказаў Азараў журналістам.
0
0
0
0
0
0