«Я яго добра разумею. Ён чалавечы боль успрымаў як свой і прапускаў праз уласнае сэрца. Ён усё справядлівасці на свеце хацеў», — кажа мама забітага Міхала Жызнеўскага Ніна.

У смерці сына Ніна Жызнеўская вінаваціць тых, «хто стаяў на даху і страляў у нявінных людзей». «Мішы куля трапіла проста ў грудзі, значыць, стралялі мэтанакіравана проста ў яго. Няхай гэтым нелюдзям будзе аддадзена па заслугах», — сказала яна.

Маму Мішы Жызнеўскага 23 студзеня наведала група журналістаў і блогераў. Гэта была цяжкая размова.

Ніна Васільеўна расплакалася, калі адзін з прысутных сказаў ёй, што яе сын герой і што людзі ім ганарацца. Мама сказала, што ёй не патрэбен сын-герой. Ёй патрэбен жывы Міша, апора ў старасці…

У суботу цела Міхала Жызнеўскага маюць перавезці з Кіева ў Гомель. Там ён будзе пахаваны.

«Я разумею, што мы не можам ніяк аблегчыць іхні боль, — піша блогерка Дар'я Каткоўская, — але трэба абысціся з імі так, як мы б хацелі, каб людзі паступілі з вашай мамай, калі б гэта было яе бяда. Мы можам паказаць, што мы памятаем і ганарымся Мішам, які загінуў у імя свабоды».

У Гомелі ахвяраванні збірае Андрэй Стрыжак (029) 734-14-99, (044) 510-05-11.

У Мінску ахвяраванні збірае Дар'я Каткоўская (029) 395-73-99.

Таксама грошы можна перадаць праз Управу БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3, тэл. (017) 284-50-12).

У Варшаве грошы збіраюць Dźmitry Hurnievič і Svieta Kurs (кантакт праз Фэйсбук па тут пададзеных спасылках).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?