00:57

Людзі ідуць на Майдан з Грушэўскага, паведамляе Громадське ТВ. Частка ўмацоўвае барыкады.

00:27

Людзі на Грушэўскага заклікаюць Клічка заставацца з імі на ноч. Клічко заклікае да перамір'я на тры дні, цягам якіх будуць вызваленыя ўсе затрыманыя (каля 40 чалавек, па словах Цягнібока, да 12:00).

Перад прысутнымі выступае Цягнібок. Ён кажа, што Беркут спыніць пераслед, а таксама яму забароняць выкарыстоўваць агняпальную зброю. «Калі яны парушаць умовы, то мы ён парушым».

Цягнібок кажа, што ў перспектыве будуць адмененыя законы «16 студзеня», крымінальныя справы ў дачыненні да затрыманых будуць спыненыя, а ўсе ўдзельнікі пратэстаў будуць дэкрыміналізаваныя.

Цягнібок заклікае да перамір'я да раніцы.

Журналісты выказваюць меркаванне, што Януковіч таксама запатрабаваў вызваліць вуліцу Грушэўскага і параўноўваюць сітуацыю з беларускай, калі людзей спачатку саджаюць, а потым шукаюць адпаведны артыкул.

Яцанюк, дарэчы, не з'явіўся ні на Грушэўскага, ні на Майдане.

Журналісты Громадське ТВ кажуць, што людзі расчараваныя вынікамі перамоваў, частка разыходзіцца.

00:14

Клічко кажа прысутным на Грушэўскага: «Я задаў пытанне [Януковічу], калі будуць людзі выпушчаныя, яны абяцаюць заўтра з раніцы, …максімум тры дні».

«Я вельмі не хачу кровапраліцця», — кажа ён. Яго слоўна атакуюць.

«Спакойна», — супакойвае Клічко, яго сустракаюць свістам. Людзі крычаць «Ганьба».

«Віталя, зрабі што-небудзь, бацькі дома плачуць». «Братан, скажы што рабіць?» — потым пытаюцца людзі.

Людзі крычаць «Воля або смерць», пачынаюць скандаваць «Клічко, Клічко!». «Клічко — прэзідэнт», людзі скандуюць «Рэвалюцыя!»

На Грушэўскага поўнае замяшанне цяпер.

Людзі збіраюцца стаяць да раніцы.

00:10

Міністр юстыцыі: Перамовы будуць працягнутыя.

У ходзе перамоваў паміж уладай на чале з прэзідэнтам Януковічам і лідарамі трох апазіцыйных фракцый не быў знойдзены адказ на пытанне, збіраюцца лідары апазіцыі ў далейшым кантраляваць ход радыкальных падзей на вуліцах Кіева. Перамовы будуць працягнутыя.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра, члена рабочай групы па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Алены Лукаш аб ходзе перамоваў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«На жаль, у другі раз лідары апазіцыі адмовіліся ад заявы аб асуджэнні экстрэмісцкіх дзеянняў. Таксама імі не былі асуджаныя факты захопу будынкаў мясцовых органаў улады. Не быў знойдзены адказ на пытанне, збіраюцца лідары апазіцыі ў далейшым кантраляваць ход радыкальных падзей на вуліцах Кіева», — заявіла Лукаш.

Паводле яе слоў, абмяркоўваліся пытанні неадкладнага вызвалення незаконна займаных памяшканняў, магчымай амністыі і іншыя пытанні, якія могуць быць разгледжаны на пазачарговай сесіі, факт правядзення якой удзельнікі перамоваў ацанілі ўхвальна.

Таксама абмяркоўвалася пытанне адказнасці ўрада.

00:08

На Грушэўскай чакаюць В. Клічка, паміж шэрагам Беркута і пратэстоўцамі стаяць святары, якія заклікаюць спыніць супрацьстаянне.

Вынік перамоваў паміж прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, удзельнікамі рабочай групы па ўрэгуляванні палітычнага крызісу і лідарамі апазіцыйных парламенцкіх фракцый патрабуе кансультацый з грамадскасцю. Пра гэта заявіў Алег Цягнібок.

«Вынік нашых перамоваў патрабуе пэўных кансультацый з грамадскасцю. Толькі такія кансультацыі будуць праведзены, мы праінфармуем», — сказаў ён пасля перамоваў у чацвер вечарам.

Пры гэтым лідар «Свабоды» адзначыў: «Ад кансультацый будзе залежаць, пойдзем мы па адным шляху або па іншым шляху».

Цягнібок выбачыўся перад прадстаўнікамі СМІ за тое, што не можа даць больш канкрэтнай інфармацыі.

У перамовах з Януковічам бралі ўдзел Алег Цягнібок, Віталь Клічко і Арсень Яцанюк, перамовы доўжыліся 5 гадзінаў. Яцанюк дадаў, што шанец пазбегнуць кровапраліцця вельмі высокі.

Громадське ТВ паведамляе, што Цягнібок ідзе на Майдан. Клічко ідзе на Грушэўскага.

Цягнібок заявіў журналістам, што неабходна выступіць са сцэны Майдану, і тады на сайце Генпракуратуры і МУС будзе апублікавана нейкая заява, і працэс запушчаны,

падрабязнасці не паведаміў, махнуўшы рукой «Хлопцы, там цёмны лес».

Журналісты Громадське ТВ выказваюць меркаванне, што ідзецца пра выкананне пэўных дамоўленасцей і справа ідзе пра вызваленне затрыманых.

23:59

На Грушэўскага чакаюць Клічка. Там запалілі зноў вогнішчы, але людзі, відаць, грэюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?