24.01.2014 / 08:19

Алесь Кіркевіч. Выдатны верш, але не для цябе… 2

Выдатны верш, але не для цябе
Не прачытаю, хай на памяць знаю добра
Схаваю мо глыбей пад коўдру
Ды выпрастаю зморшчкі на ілбе

Выдатны дзень, але не для цябе
Ты пражывеш такіх яшчэ багата
Тваё дзяўчо камусьці скажа «Тата»
І шлях не спыніць, конь не падвядзе

Выдатны лёс, але не для цябе
Такой таленавітай і сімпотнай
Што ўсіх услед глядзець прымусіш употай
Ды лёсы жнеш як зёлкі пры касьбе

Выдатны чалавек, нарэшце для цябе
Я рукі лепш пагрэю ля вуголля
Палюбіць неба, што вышэй за столю
А медны абразок — адмоліць
Адмовіць ты не зможаш
Мне

Алесь Кіркевіч

0
2 / Адказаць
24.01.2014 / 10:22
Perakanauča-pryhožy vierš. Mianie kranula.
0
Ван Хельсiнг / Адказаць
24.01.2014 / 11:52
Апошнi слупок не атрымауся: знiкла мелодыка папярэднiх радкоу, сэнс нiбыта скукожыуся, вастрыня згубiлася... Алесь! калi маеце музычны слых, праз яго правярайце вартасць паэтычных радкоу!.. У любым выпадку гэта самота лепшая, чым тая, дзе жыве Вiктар Шнiп...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру