Карэспандэнт БелаПАН прадухіліў пажар у Курапатах. Калі журналіст прыбыў у Курапаты, сасна ўжо дагарала, полымя «выядала» яе смалісты камель знутры. Але, мяркуючы па счарнелым камлі, усё дрэва было ахоплена полымем. Дзякуючы шчасліваму выпадку — стаяла бязветранае надвор’е — полымя не перакінулася на суседнія дрэвы.

На паляне засталіся сляды прысутнасці кампаніі адпачывальнікаў: вогнішча, бярвёны вакол яго і двухлітровая пластыкавая бутэлька з‑пад піва. Можна меркаваць, што дрэва загарэлася з‑за неасцярожнасці падлеткаў. Але нельга выключаць і наўмыснага падпалу. Бо, нагадаем, месца пакутніцкай смерці ад сталінскіх душагубаў тысяч нашых суграмадзян на ўскрайку ўжо не раз зазнавала акты вандалізму: знічтожаны «Крыж Пакутаў», не аднойчы апаганьвалася Лава Клінтана, падараваная ад імя амерыканскага народа прэзідэнтам ЗША, увесь час руйнуюць і вырываюць з зямлі ўсталяваныя тут драўляныя крыжы.

Ня ведаем, што робім?..

БелаПАН

Паглядзець відэа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0