Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў мясцовую пракуратуру і паскардзіўся на кіраўніцу акружной выбарчай камісіі Будаўнічага выбарчай акругі №57 Марыны Навіцкай.

Настаўніца пачатковых класаў і дырэктарка віцебскай школы №12 выдала ўсім сябрам ініцыятыўных груп пасведчанні на беларускамоўным бланку і запоўненыя па-беларуску. А паводле пастановы ЦВК, тыя, хто падаваў спіс сяброў па-руску, мусілі атрымаць расійскамоўныя пасведчанні.

Як вынік, пракуратура вынесла Марыне Навіцкай папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона.

Беларускі Хельсінкскі камітэт, прадстаўніком якога з'яўляецца Левінаў выступіў з заявай, што дзеянні праваабаронцы накіраваныя не на падтрымку якой-небудзь з дзяржаўных моваў, а на абарону закона і ў напамін сябрам выбаркамаў аб неабходнасці строга выконваць закон.

 * * *

Павел Левінаў – прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта па Віцебшчыне. На працягу 18 гадоў служыў ва Узброеных сілах, быў звольнены за падачу пазову ў суд на міністра абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?