24.01.2014 / 18:25

Эдуард Акулін. Памяці Міхала Жызнеўскага 12

Па сэрца ў крыві Ўкраіна.
А Беркут ля самых воч…
Калі забіваюць сына –
тады надыходзіць ноч…

Як маці сказаць аб страце?
А Каін запомніць змог:
калі забіваюць брата –
тады памірае Бог…

Калі забіваюць сына —
не здацца сябе прымусь…
Па сэрца ў крыві Ўкраіна.
Па вочы ў слязах Беларусь…

24.01.2014

0
Алесь Герасіменка / Адказаць
24.01.2014 / 20:23
Малайчына, Эдуард Аляксандравіч! Паважаю за грамадзянскую пазіцыю і творчы талент.
0
Таня / Адказаць
24.01.2014 / 22:48
Цудоўны верш! Дзякуй!
0
Эдуард Акулін / Адказаць
24.01.2014 / 23:11
Калі забіваюць сына… Памяці Міхася Жызнеўскага Па сэрца ў крыві Ўкраіна. Майдан ад гранат аглух… Калі забіваюць сына -- тады ажывае Дух… Па сэрца ў крыві Ўкраіна. А Беркут ля самых воч… Калі забіваюць сына – тады надыходзіць ноч… Як маці сказаць аб страце? А Каін запомніць змог: калі забіваюць брата – тады памірае Бог… Калі забіваюць сына -- не здацца сябе прымусь… Па сэрца ў крыві Ўкраіна. Па вочы ў слязах Беларусь… 24.01.2014
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру