Ад 4 да 9 лютага ў Будапешце пройдуць матчы 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі. У групе D выступіць каманда Беларусі разам са зборнымы Балгарыі, Партугаліі і Турцыі. Наша зборная была заяўленая ў наступным складзе: Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова, Ілона Крэмень, Аляксандра Сасновіч (капітан каманды - Таццяна Пучак), паведамляе афіцыйны сайт БТФ.

У складзе беларускай каманды не будзе аднаго з лідараў сусветнага тэнісу другой ракеткі свету Вікторыі Азаранкі. Дадзеная інфармацыя стала вядомая са слоў капітана каманды Таццяны Пучак, якая толькі нядаўна вярнулася з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Капітан беларускай каманды сустракалася ў Мельбурне з Вікторыяй і атрымала ад яе афіцыйную адмову ад удзелу ў турніры.

Раней Вікторыя пацвердзіла гэты факт у рамках прэс-канферэнцыі пасля паразы ад Агнешкі Радваньскай з Польшчы на стадыі 1/4 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?