Дзяснянскі і Святошынскі раённыя суды Кіева прынялі 24 студзеня рашэнне аб узяцці пад варту 12 чалавек.

Усе яны ўзяты пад варту ў выніку «беспарадкаў на Грушэўскага».

«Па матэрыялах следства, названыя асобы непасрэдна прымалі ўдзел у масавых беспарадках каля стадыёна «Дынама», якія суправаджаліся гвалтам, падпаламі, супрацівам прадстаўнікам улады з прымяненнем зброі», - гаворыцца ў паведамленні.

Мужчыны падазраюцца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства, прадугледжанага артыкулам 294 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі» — ад 10 да 15 гадоў.

Раней Абалонскі суд Кіева узяў пад варту 17 асобаў, пераважна ўдзельнікаў Аўтамайдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0