Бакі на досвітку спынілі абстрэл адзін аднаго, адзін з мітынгоўцаў па ўласнай ініцыятыве ўзяў дзяржаўны сцяг і пайшоў на перамовы да сілавікоў.

Па словах пратэстоўцаў, ён і некалькі міліцыянтаў адышлі на пагоркі. Сутнасць перамоваў пакуль невядомая.

Калі перамоўшчык пайшоў, тут жа на першай барыкадзе была дадзена каманда спыніць атаку. Зараз выбухі на Грушэўскага заціхлі.

Ля барыкадаў дэманстрантаў на вуліцы Грушэўскага перад кардонам супрацоўнікаў спецпадраздзялення міліцыі знаходзіцца некалькі сотняў чалавек, якія грэюцца ля вогнішчаў.

Раней паведамлялася, што аднавілася сілавое супрацьстаянне актывістаў Еўрамайдану і міліцыі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. «Беркут» страляў гумовымі кулямі. Актывісты закідвалі сілавікоў петардамі, камянямі і «кактэйлямі Молатава».

Па адных дадзеных, актыўныя дзеянні пачаліся з-за таго, што «Беркут» адкрыў па мітынгоўцах агонь гумовымі кулямі і параніў аднаго актывіста.

Аднак у міліцыі заявілі, што перамір'е на вуліцы Грушэўскага парушылі пратэстоўцы, што правакавалі сілавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?