Жыхары вёскі Гнедзіна Барыспальскага раёна Кіеўскай вобласці ўсталявалі помнік на месцы, дзе было знойдзена цела забітага актывіста Еўрамайдану Юрыя Вярбіцкага.

На месцы смерці Вярбіцкага гнедзінцы паставілі крыж з фатаграфіяй і надпісам: «Ён загінуў за нас».

Сімвалічная магіла актывіста Майдана знаходзіцца ў лесе, прыкладна ў 250 метрах ад дарогі Кіеў — Гнедзіна. Да яе вядзе прасека, у пачатку якой таксама ёсць фотаздымак загінулага актывіста

У ноч на 21 студзеня, калі 50-гадовы Вярбіцкі разносіў гарбату на Грушэўскага, яго параніла ў вока. Прадстаўнік Рады Майдану Ігар Луцэнка адвёз Вярбіцкага ў бальніцу. Адтуль абодвух актывістаў выкралі невядомыя - проста з афтальмалагічнага аддзялення — і 15 гадзін катавалі. 22 студзеня яго цела было знойдзена ў лесе. Іншаму актывісту, Ігару Луцэнку, удалося выжыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?