У кіеўскай бальніцы памёр Раман Сенік, які быў цяжка паранены 22 студзеня на Грушэўскага. Пра гэта заявіла дэпутат Ірына Сех.

«Некалькі дзён дактары змагаліся за яго жыццё, але раны былі занадта цяжкімі. У яго было цяжкае раненне ў лёгкія, перанёс некалькі аперацый, прыйшлося ампутаваць руку», - адзначыла Сех.

Рамана Сеніку было 45 гадоў. Ён родам з Яварыўшчыны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?