Сёння на «Мінск-Арэне» «Дынама» прайграла «Атланту» з лікам 1:7.

З розніцай у шэсць шайбаў «Дынама» ўжо прайгравала: 14 студзеня ў Ханты-Мансійску «Югры» (0:6), сем шайбаў таксама прапускала: 18 студзеня ў Омску ад «Авангарда», але там закінула цэлыя дзве шайбы — 2:7.

А наогул гэта самая буйная хатняя параза за пяць сезонаў у КХЛ, дадае Goals.by

27 студзеня «Дынама» гуляе са СКА.

Пасля 48 гульняў у «Дынама» 46 балаў (11 перамогаў у асноўны час, чатыры ў авертайме, 28 паразаў у асноўны час, пяць у дадатковы).