Тры чалавекі, у тым ліку дзіця, загінулі падчас пажару ў доме па вуліцы Казінца 51 к. 1 у Мінску, паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Кватэра знаходзілася на першым паверсе. Праз адчыненыя дзверы дым распаўсюдзіўся цалкам на ўвесь пад'езд і лесвіцу. Ад тэмпературы ў пад'ездзе былі выбітыя шыбы.

З ахопленай агнём кватэры ратавальнікі вынеслі мужчыну 1973 года нараджэння, з лесвічнай клеткі — жанчыну 1990 года нараджэння і хлопчыка 2010 нараджэння.

Пасля правядзення працяглых рэанімацыйных мерапрыемстваў супрацоўнікі хуткай дапамогі канстатавалі смерць усіх траіх.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?