Каля 200 спецназаўцаў са шчытамі ўвайшлі ў палац Украінскі дом, што на Еўрапейскай плошчы. Гэта ў тыле барыкадаў на вуліцы Грушэўскага.

Сёння ж міністр унутраных справаў заявіў, што МУС будзе разглядаць усіх, хто засталіся на Майдане, экстрэмістамі. Ён заклікаў дэманстрантаў перамясціцца ў любое іншае месца ў сталіцы і заявіў пра намер міліцыі вызваліць Майдан Незалежнасці і будынкі, занятыя дэманстрантамі.