Перад Яцанюком і Клічко, якім прапанаваныя Януковічам пасады прэм’ера і віцэ-прэм’ера Украіны, няпросты выбар…

Прыняць прапановы — страціць усё, што яны займелі за два месяцы Майдану. І нават больш…

А як не прыняць?.. Што зрабіць, каб альянсу не адбылося, і не яны былі ў тым вінаватыя? Каб не на іх пасля ўсклаў Януковіч адказнасць за ўвядзенне надзвычайнага стану? Маўляў, я прапаноўваў мір, а яны выбралі вайну…

Можа, самы час успомніць пра Юлію Цімашэнку? Запатрабаваць ад Януковіча яе вызвалення. Ён не згодзіцца, бо для яго гэта тое самае, што паклікаць смерць з касой…

Але ж Юля і для Яцанюка з Клічко − не вясна-красна…

Як пружына, закручаная сітуацыя. Амаль надзвычайны стан.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?