Пра гэта паведамляюць украінскія журналісты, у прыватнасці Мустафа Наем, а таксама дэпутат Юрый Стэць.

Зараз лідары апазіцыі выступаюць са сцэны Майдана Незалежнасці.

Клічко са сцэны Майдана заклікаў правесці датэрміновыя прэз. выбары. «Мы не экстрэмісты», — сказаў Клічко.

«Наша пазіцыя — адмяніць законы 16 студзеня і кропка. І правядзнне прэзідэнцкіх выбараў у гэтым годзе», — заявіў Клічко. 

Пра прапанову стаць віцэ-прэм'ерам, ён нічога не сказаў.

Пятро Парашэнка са сцэны Майдана сказаў, што апазіцыя павінна сама сфармаваць урад, а таксама падзякаваў Еўропе за падтрымку і ўкраінскім футбольным фанатам.

Алег Цягнібок у сваім выступе кажа, што Януковіч дрогнуў і заклікаў далей фарміраваць народныя рады ў рэгіёнах.

Арсень Яцанюк сказаў, што апазіцыя будзе дабівацца вызвалення ўсіх арыштаваных. «Майдан застаецца», — сказаў ён. Разам з тым ён сказаў, што апазіцыя прымае адказнасць за ўрад, не ўдакладніўшы, ці пагадзіўся на прэм'ерства.

Пасля ў інтэрв'ю журналістам Яцанюк даў зразумець, што адмаўляецца ад прапановы стаць прэм'ерам і дадаў, што Майдан будзе стаяць да аўторка, калі адбудзецца пасяджэнне Вярхоўнай Рады.

***

Раней стала вядома, што Віктар Януковіч на сустрэчы з Яцанюком, Клічко і Цягнібокам прапанаваў Яцанюку пасаду прэм'ера, Клічку — віцэ-прэм'ера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0