Reuters

Reuters

Першым выступіў Віталь Клічко. Ён чытаў свой тэкст па паперцы. Ён заявіў, што патрабаванне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў застаецца ў сіле.

Другім выступіў былы міністр замежных справаў і віцэ-прэм'ер Пятро Парашэнка. Гэты ўкраінскі мільярдэр, уласнік кандытарскай імперыі «Рашэн» здаўна падтрымлівае праеўрапейскія і нацыянальныя сілы. Ён назваў прапановы Януковіча першым крокам да перамогі. Ён таксама пад авацыю Майдану падзякаваў за пазіцыю футбольным фанатам.

Трэцім слова меў Алег Цягнібок — лідар нацыяналістычнай партыі «Свабода». «Усе на Майдан!» — шэсць разоў паўтарыў ён у часе выступу. На ягоную думку, мусіць быць працягнуты ціск. Ён таксама заклікаў ствараць паралельныя структуры ўлады ў рэгіёнах.

Апошнім выступаў Арсень Яцанюк, якому Януковіч прапанаваў сфармаваць урад. Ён паведаміў, што гаворка ідзе пра тое, што апазіцыя зможа сфармаваць урад цалкам і павесці краіну да еўраінтэграцыі. Але заявіў, што пяць патрабаванняў да ўладаў застаюцца ў сіле. Пасада прэзідэнта павінна быць «знівеляваная», прэзідэнцкая рэспубліка — замененая парламенцка-прэзідэнцкай. І рашэнне па прапановах можа быць прынята толькі ў аўторак — па выніках пасяджэння Вярхоўнай Рады. Кампрамісу не можа быць без адмены «законаў 16 студзеня», якія абмежавалі грамадзянскія правы, і без амністыі палітвязням.

Тон выступаў на Майдане быў разняволены, аптымістычны. Але ў той жа час лідары сыходзілі ад ясных, недвухсэнсоўных адказаў.

Такім чынам, Майдан застаецца стаяць. Да аўторка напружанасць захаваецца, але факт, што Партыя рэгіёнаў і Януковіч пайшоў на саступкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?