26.01.2014 / 11:50

Сёння ў Міхайлаўскім залатаверхім саборы Кіева адбудзецца развітанне з беларусам Жызнеўскім 9

Адпяванне пачнецца а 13-й гадзіне па ўкраінскім часе, паведамляюць у сацыяльных сетках.

Міхал Жызнеўскі загінуў 22 студзеня ў Кіеве ў часе спробы спецназаўцаў, верных Віктару Януковічу, ачысціць вуліцу Грушэўскага. Куля, выпушчаная са зброі 12-міліметровага калібра, прайшла ягонае цела наскрозь.

Паводле вынікаў незалежнага расследавання, забітыя на вуліцы Грушэўскага, у тым ліку Жызнеўскі, загінулі ад пападання кулі, выпушчанай з гладкаствольнага ружжа. Прычым агонь вёўся з блізкай адлегласці. Выказваліся меркаванні, што асобныя экстрэмісты з ліку байцоў спецпадраздзяленняў зараджалі такія латунныя паляўнічыя кулі ў ружжы, якія выкарыстоўваюцца для стральбы гумовымі кулямі. Тэхнічна гэта магчыма.

Так супала, што развітанне з Жызнеўскім адбудзецца ў дзень яго нараджэння, 26 студзеня. Сёння яму споўнілася б 26 гадоў.

0
belariy / Адказаць
26.01.2014 / 12:29
вечная памяць Міхалу - герою нашага часу.
0
Гусь / Адказаць
26.01.2014 / 13:09
Слава Героям! Жыве Беларусь! Слава Украини! Михаилу Жызнеускаму Слава!
0
буларус / Адказаць
26.01.2014 / 13:45
Был бомжом Погиб не понятно за что.Родне позор принёс своей смертью.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру