Паніхіда і развітаньне з загінулым на Еўрамайдане беларусам адбываюцца цяпер у Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.

У сабор ужо прыйшло шмат людзей, у тым ліку і трое лідараў украінскай апазыцыі — Віталь Клічко, Арсень Яцэнюк і Алег Цягнібок.


Live streaming video by Ustream

А 15-й пачнецца памінальная хада. Пасьля гэтага цела беларуса адправяць на радзіму ў Гомель.

Усе мерапрыемствы па ўшанаванні памяці Міхаіла Жызнеўскага і дастаўцы цела ў Беларусь адбываюцца за грошы, сабраныя грамадскасцю з Украіны, Беларусі і іншых краінаў.

Міхаіл Жызнеўскі быў забіты ў Кіеве 22 студзеня куляй у сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?