«Я блізка Украіны і малюся за тых, хто страціў жыццё ў гэтыя дні і за іх сем’і», - запэўніў Францішак украінскіх вернікаў і пілігрымаў, якія сённня былі прысутнымі на малітве «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра.

«Я спадзяюся, што дойдзе да канструктыўнага дыялогу паміж дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзянскай супольнасцю», - сказаў Францішак.

Святы Айцец пажадаў, каб у краіне не дайшло больш да гвалтоўных дзеянняў, але каб у сэрцы кожнага перамог дух супакою і пошуку сумеснага дабра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?