Цэнтр Міжкультурных Камунікацый «LinguaLand» быў заснаваны ў Мінску ў 2001 годзе і з гэтага часу ўпэўнена працуе на рынку адукацыйных паслуг Беларусі.

Сёння гэта адна з тых сталічных навучальных ўстановаў, што прапануюць паслугі еўрапейскага ўзроўню і ажыццяўляе паспяховае навучанне дзевяці замежным мовам: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай, чэшскай, польскай, японскай і кітайскай.

Навучанне з выкарыстаннем перадавых камунікацыйных методык адбываецца паводле шматузроўневай сістэмы, якая адпавядае міжнародным стандартам.

Нашы перавагі:

– студэнты «Lingualand» штотыдня могуць наведваць дадатковыя бясплатныя заняткі з носьбітамі мовы з ЗША, Нямеччыны, Італіі для развіцця навыкаў вуснага маўлення, што дае магчымасць пазнаёміцца з менталітэтам і культурай народа, мова якога вывучаецца.

– практычныя заняткі вядуць кваліфікаваныя выкладчыкі з Беларусі, а таксама выкладчыкі-носьбіты англійскай, італьянскай, іспанскай, кітайскай і японскай моваў.

– «Lingualand» праводзіць падрыхтоўку да здачы міжнародных экзаменаў па англійскай мове ­– TOEFL, IELTS; нямецкай мове: DSH, TestDaF. Заняткі праводзяць высокапрафесійныя выкладчыкі, што спецыялізуюцца на падрыхтоўцы да дадзеных экзаменаў.

– для тых, хто даволі добра валодае англійскай ці нямецкай мовамі і жадае не толькі не забыць іх, але і ўдасканаліць свае моўныя ўменні, мы прапануем «Дыскусійны клуб для профі», пасяджэнні якога адбываюцца адзін раз на тыдзень.

Пачатак новага навучальнага семестру першая палова лютага 2014 года.

Шчыра запрашаем!

Падрабязнасці на сайце www.lingualand.by

а таксама па тэлефонах:
+375(17)541-57-44,
+375(29) 160-14-05,

або напісаўшы на электорнную скрыню
info@lingualand.by 

ПВУП «Лінгвалэнд»
УНП 190893775