Беларусь і Газпром на перамовах у Маскве пацвердзілі дасягнутую ў канцы мінулага года дамоўленасць, паводле якой цана на расейскі газ складзе ў 2008 годзе 67 % ад еўрапейскай формулы цаны.

Як паведаміла прэс‑сакратарка Міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч, «пытанні цаны на газ не абмяркоўваліся. Праект бюджэту Рэспублікі Беларусь сфармаваны з улікам цаны на газ паводле кантракту з ААТ «Газпром» і ўмовы гэтага кантракту змяняцца не будуць».

Такім чынам, зыходзячы з наяўных сусветных цэнаў у 2008 годзе цана на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, складзе каля 140—150 даляраў за тысячу кубаметраў. Між іншым, напярэдадні Беларусь заяўляла, што разлічвае на 15—20% падвышэння ад наяўнай цяпер цаны ў 100 даляраў за тысячу кубаметра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0